Бірфэст у Суле в городе Минск
Жнівень — пара пажынаць плён сваёй працы🌾
Жніво - кульмінацыйны момант працоўнага года нашых продкаў.
Мы шануем традыцыі роднага краю, таму 23 і 24 жніўня ў Суле ладзім “Свята хлеба” 🎉
У праграме iнтэрактыўныя аповеды:
⚜️"Разнавіднасці збожжавых культур"
⚜️"Выпяканне хлеба ў сучаснай традыцыі"
🎶 Выступ заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь, народнага
фальклорна-этнаграфічнага ансамбля БДУ «Неруш»
📸 Стыльная тэматычная фотазона
🤤 Частаванне караваем і зёлкавай гарбатай ☕️🥮
💃🏼🕺🏼Танцы, гульні, забавы і МК па тэме.
✔️Рэканструкцыя абрадаў зажынак і дажынак. Таксама амаль знікшага абрада “завівання барады”.
🍞🍺 Магчымасць пачаставацца натуральным хлебным квасам у кропках харчавання.
⏰ Парк адчыняе браму а 10:00
Да 18:00 (субота) і да 17.30 (нядзеля) - канец экскурсійнага абслугоўвання.
Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ❤️